План-канспект урока беларускай літаратуры ў 5 класе

Предлагаем Вашему вниманию план-конспект урока по белорусской литературе в 5 классе (план урока приводится на белорусском языке). Просим посетить главную страницу нашего ресурса.

 

 Тэма: Знішчалі “ўчора” і таму не мелі права на “заўтра”

 

(урок-асэнсаванне казкі У.Караткевіча “Нямоглы бацька”)

Мэты: спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі, маральнай высновы казкі У.Караткевіча, яе гуманістычнага пафасу;

удасканальванню ўменнеявучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў;

развіццю аналітыка-сінтэтычнага мыслення школьнікаў, творчай актыўнасці, самастойнасці меркаванняў;

удасканальваню навыкаў вуснага маўлення;

выхоўванню пачуцця павагі да людзей

Метады: праблемны, пошукава-творчы.

Абсталяванне: крыжаванка, таблічкі-характарыстыкі, запісы на дошцы, прыказкі

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант

Крыжаванка. Разгадайце крыжаванку.

 

 

 

 

к

а

з

к

а

 

 

 

 

п

р

ы

м

а

ў

к

а

 

 

 

 

п

р

ы

к

а

з

к

а

ф

а

л

ь

к

л

о

р

 

 

 

 

 

л

е

г

е

н

д

а

 

 

 
  1. Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі вывдумкі і фантазіі. (Казка)
  2. Трапнае выслоўе, якре дае вобразеую ацэнку падзеям, учынкам, чалавечым якасцям. (Прымаўка)
  3. Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам. (Прыказка)
  4. Вусная народная творчасць. (Фальклор)
  5. Фальклорнае фантастычнае апавяданне, звязанае з гістарычнымі падзеямі.  (Легенда)

-Якое са слоў крыжаванкі падыходзіць да тэмы нашага ўрока? (Казка)

- Значыць нам падойдзе і слова фальклор? Вы са мной згодныя? (Не, мы будзем разглядаць літаратурную аўтарскую казку У. Караткевіча “Нямоглы бацька”)

ІІ. Праверка дамашняга задання

  • Вам неабходна было знайсці доказ таго, што твор У. Караткевіча “Нямоглы бацька” – казка. Хто жадае прывесці свае доказы?

Зачын: быў калісьці – так даўно, што Месяц толькі-толькі яшчэ з’явіўся на нашым Небе…

Канцоўка: і так памёр Закон стары. І так стаў новы Закон.

Казачныя вобразы: велікан

Элементы перабольшвання: нагой ступіць – вада ў след набягае і робіцца стаў, наламаў бярвення, пабудаваў на асіне замак.

Трохразавы паўтор дзеяння: кара на людзей – дрэнны ўраджай, напалі суседзі, з’явіўся Велікан.

Дабро перамагае зло.

ІІІ. Паведамленне тэмы і задачы ўрока.

  • Мы з вамі сёння абмяркуем вобразы галоўных героеў, іх учынкі, паводзіны. Пастараемся вызначыць аўтарскую пазіцыю ў творы і выкажам свае адносіны да прачытанага.
  • А для гэтага давайце звернем увагу на слова, якое вы атрымалі ў  вертыкальным слупку? (Закон)
  • Што ёсць закон? Як вы разумееце сэнс гэтага слова?

(Закон – агульнапрыняты звычай, абавязковае правіла, якое павінна выконвацца ўсімі).

 

ІV. Аналіз казкі.

  1. Пытанні па творы
  • Які Закон быў раней ў людзей?
  • Як адносіцца сам аўтар да такога закону?Дзякуючы чаму вы можаце зрабіць такі вывад? ( паганы звычай, сорамна ўспамінаць, закон карысці)
  • А як вы аднесліся да такога закону?
  • Чаму гэты закон мог існаваць у тыя часы? Зачытайце. (с.89)
  • Вакол якіх персанажаў твора разгортваюцца падзеі? (Бацька, Гнат, Пятро)
  • Што стала прычынай спрэчкі паміж героямі? (Закон)

Настаўнік. Так, Закон выпрабоўваў герояў. Да чаго ён абавязваў?

  • Як адносіліся да людзей, якія трымаліся Закона, да людзей, хто не  трымаўся Закона?
  • Да чаго ж абавязваў Закон Пятра?
  • Хто напомніў пра Закон Пятру?
  • Як аднёсся Пятро да напамінку пра Закон?. Зачытайце.
  • Ці мог Пятро абысці Закон? Чаму?
  • Як развітваецца бацька з сынам? Зачытайце па ролях.
  • Калі Пятро вёз бацьку ў лес па вёсцы, як адносіліся да іх сустрэчныя людзі?
  • А Гнат? Зачытайце.
  • Ці пакінуў Пятро бацьку ў лесе?
  • Калі Пятро шукаў бацьку, першае, што ён убачыў, быў агеньчык. Знайдзіце гэтыя радкі с.93. Ці можна назваць гэты агонь сімвалам надзеі?
  • На што ўскладаў свае надзеі ў тую хвіліну Пятро? А бацька? А якая надзея пасялілася ў вашым сэрцы?
  • Ці можна назваць гэты момант самым напружаным?
  • Ці спраўдзіліся іх надзеі?

V. Фізхвілінка (гучыць музыка, запальваю свечку) – паглядзіце на гэты агеньчык і перадайце яму свае надзеі, мары і жаданні.

  • Што здарылася ў той год, калі Пятро пераступіў Закон?
  • Ці пашкадаваў Пятро хоць раз, што пераступіў закон?
  • Чаму навучыў бацька Пятра?
  • Як змагаліся з Веліканам?
  • Што здарылася з Веліканам?
  • Чым жа незадаволены Гнат? Якая размова атрымалася ў яго з Пятром? Зачытайце па ролях (стар.98).
  • Хто ўмяшаўся ў размову? Зачытайце (стар.99).
  • Як жа аднёсся Гнат да таго, што Закон знішчылі?
  • Якое рашэнне прынялі людзі?

VІ. Характарыстыка герояў.

  1. Падбярыце неабходныя словы для таго, каб ахарактарызаваць Пятра і Ігната(кожны глядзіць сваю картку і вырашае, для якога героя яна болш падыходзіць, дае тлумачэнне)

Пятро

Гнат

добры

прагны

спагадлівы

бязлітасны

шчыры

чэрствы

чулы

бяздумны

смелы

жорсткі

сардэчны

злосны

  • Прааналізуйце гэтыя два слупкі, якія атрымаліся словы ў параўнанні? Гэта людзі з працілеглымі характарамі – антыподы.

2. Дома я прапанавала вам падабраць прыказкі, якія б падыходзілі да нашага твора. Што ў вас атрымалася:

Запіс на дошцы

1) Людзей слухай, а свой розум май.

2) Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае.

3) Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.

4) Старога паважай, малога павучай.

5) Стары вол баразны не псуе.

6) Дзе стары бурчыць, малады памаўчыць.

7) Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.

- Прачытайце яшчэраз гэтыя прыказкі. Чаму яны нас вучаць?

- Якая з гэтых прыказак раскрывае ідэю гэтай казкі? (апошняя)

- У якіх радках тэксту, на вашу думку, рэалізавана ідэя  твора? Каму яны належаць? (Максіму. Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў…)

- Калі Закон карысці знік, то як назваць новы Закон? (Закон гуманізму)

Гуманізм – любоў да людзей, павага да чалавечай годнасці

  • А які закон існуе ў наш час?
  • Ці жывуць сярод нас такія Гнаты?
  • Чаму іменна дзеці павінны былі выратаваць свій народ ад Велікана?
  • Як мы адносімся да сваіх бацькоў?

VII. Дамашняе заданне. Падрыхтаваць пераказ ключавых эпізодаў казкі.

Адказаць на пытанні:

  1. Чаму ў творы не прыпамінаецца маці Пятра?
  2. Якія ўзаемаадносіны Гната з сям’ёй?
  3. Па якіх законах жылі суседзі гэтых людзей?
  4. Чаму самі дзікія людзі не нападалі на суседзяў?
  5. Чаму Велікан не з’еў сірот?
  6. З кім і як жылі дзеці-сіроты, калі вакол людзі жылі па законе карысці?

VIII. Рэфлексія.

  • Казка “Нямоглы бацька” засталася незакончанай. Лёс аднаго героя нявырашаны. Гэта Гнат. Як вы думаеце, што з ім здарыцца? ( ён зразумее, што быў не правым, вернецца ў вёску і папросіць прабачэння ў свайго бацькі)

IX.  Заключнае слова настаўніка.

  • Мне хацелася б, каб гэты ўрок  не прайшоў для вас бясследна, каб яго вынікам сталі не толькі добрыя адзнакі. Каб запаліў ён у вашых сэрцах агеньчык дабрыні, спагады, які і далей будзе асвятляць ваш шлях і саграваць тых, хто побач з вамі. Засланяйце ж гэты агеньчык ад нягод. Памятайце, што добры чалавек не той, хто ўмее рабіць дабро, а той, хто не ўмее рабіць зла.

Лобач В.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа»

Методический портфель: