Урок па беларускай мове ў 3 класе
Тэма: Род назоўнікаў
Мэта: садзейнічаць фарміраванню ўяўлення аб назоўніках мужчынскага, жаночага і ніякага роду; вучыць вызначаць род назоўнікаў; развіваць вучную мову; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, адказныя адносіны да свайго здароўя.
Веды: назоўнікі бываюць мужчынскага, жаночага або ніякага роду.
Уменні: вызначаць род назоўнікаў.
Ход урока:
- Арганізацыйны момант.
- Праверка дамашняга задання.
Стар. 22, пр. 29.
- Хвілінка чыстапісання.
шч тк пл рп
шчупак лешч плотка карп
Фізкультхвілінка.
- Работа над новым матэрыялам.
- Дыялог які падахвочвае
Работа ў групах.
- Размяркуйце словы на тры слупкі: дарога, плот, сонца, снег, неба, бяроза, дрэва, камбайн
- Растлумачце, чаму вы так размеркавалі.
- Дыялог які падводзіць
На дошцы:
ён, мой
яна, мая
яно маё
- Размяркуйце словы на тры слупкі
- Паведамленне тэмы з матывуючым прыёмам
Казка:
У адным царстве жылі-былі кароль і каралева. Аднойчы сталі яны спрачацца: хто з іх самы галоўны. Кароль кажа: “Я самы галоўны. Таму што я – мужчына, я – кароль. Тут усё маё”. А каралева пярэчыць: “Я галоўная, бо я – каралева, я – жанчына. Гэта ўсё маё вакол”. І доўга яны так спрачаліся, пакуль не завітала да іх у госці Добрая Фея. “Што нам рабіць? – звяртаюцца яны да Феі. – Дапамажы нам.”
“Вось вам мая парада, – кажа Добрая Фея. – Размяркуйце паміж сабой усе прадметы ў царстве. Прадметы караля будуць тыя, пра якія ён зможа сказаць “ён, мой”, прадметы каралевы будуць тыя, пра якія яна зможа сказаць “яна, мая”. Калі такім чынам размяркуеце ўсе прадметы, палічыце, колькі іх у кожнага. У каго іх больш – той і галоўны. Але калі вы не зможаце ўсе прадметы размеркаваць паміж сабой, значыць вы аднолькавыя, абодва галоўныя. І ваша спрэчка не мае сэнсу”.
Сталі кароль з каралевай называць прадметы. Кароль кажа: “Стул– ён мой; партрэт – ён мой, дыван – ён мой”. Каралева кажа: “Шафа – яна мая, кветка – яна мая, сукенка – яна мая”.
Доўга пералічвалі яны прадметы, шмат набраў кожны. Але да некаторых прадметаў не змаглі сказаць ні кароль – “ён мой”, ні каралева– “яна мая”.
Дапамажыце да прадметаў падабраць патрэбныя словы: люстэрка, дрэва, вакно… Гэтыя словы-прадметы аказаліся ні караля, ні каралевы. Нічые. Яны ні мужчынскага роду, ні жаночага роду – ніякага роду.
Верш А. Вольскага
Той, хто быць пісьменным хоча,
знаць павінен з першых год
род мужчынскі,
род жаночы
і яшчэ – ніякі род.
- Якія роды называе паэт у сваім вершы?
Паведамленне тэмы ўрока.
У канцы ўрока павінны:
Ведаць: назоўнікі бываюць мужчынскага, жаночага або ніякага роду.
Умець: вызначаць род назоўнікаў.
Фізкультхвілінка.
- Замацаванне новага матэрыяла.
- Работа ў парах.
Стар. 24, пр. 34
- Работа па развіцці мовы.
Стар. 24, пр. 32
Фізкультхвілінка.
- Самастойная работа.
Стар. 24, пр. 33
- Рэфлексія.
- Што новага даведаліся на ўроку?
- Што вучыліся рабіць?
- Вынікі ўрока
- Д/з: стар. 25, пр. 35