Калектыўная творчая справа “Традыцыі маёй сям'і”

Мы приводим на белорусском языке содержание коллективной творческой работы "Традиции моей семьи". Учителя и педагоги школ и гимназий, мы надееемся, что данное пособие окажет Вам помощь.

Мэты: садзейнічаць выхаванню пачуцця любові і гонару за сваю сям'ю;

спрыяць развіццю цікавасці да гісторыі сваёй сям'і, сямейных традыцый, радаслоўнай; фармаваць станоўчыя адносіны і павагу да сямей аднакласнікаў ;

садзейнічаць аб'яднанню класнага калектыву, калектыву вучняў і бацькоў.

Удзельнікі: вучні 7 клас, бацькі.

Падрыхтоўка да КТС

І.Выстава « Хто мы? Адкуль мы?» - генеалагічныя дрэвы сямей вучняў.

2. Фотавыстава « Зазірні ў сямейны альбом».

3.Выстава сямейных рэчаў.

4.Сачыненні вучняў.

5.Сачыненні бацькоў.

6.Малюнкі сонейкаў для падвядзення вынікаў мерпапрыемства.

Ход мерапрыемства  :

I. Уступнае слова настаўніка:

Добры дзень, паважаныя бацькі і госці! Добры дзень, дзеці! Тэма нашай класнай гадзіны  — "Традыцыі маёй сям'і". Сёння мы пагаворым аб сямейных традыцыях, аб нашых мамах і татах, бабулях і дзядулях. Мы з вамі рыхтаваліся да свята і кім толькі не спрабавалі быць! Мы былі гісторыкамі, калі складалі радаслоўнае дрэва, антыкварамі — калі шуклі старыя рэчы, журналістамі — калі распытвалі аб сваіх бабулях і дзядулях. Мы былі пісьменнікамі, калі пісалі аб сваёй сям'і і мовазнаўцамі, калі спрабавалі даведацца аб значэнні нашых імён. Мы з вамі даведаліся шмат цікавага і я думаю, што нам ёсць чым падзяліцца і аб чым расказачь.

Калі вам дрэнна, калі вас пакрыўдзілі, хто вас прылашчыць і пашкадуе? Зразумела, вашы мамы, таты, бабулі — ваша сям'я. Хто раздзеліць з вамі радасць і поспех? Таксама яны — вашы родныя. Вы напісалі сачыненні, чаму ганарыцеся сваімі сем'ямі, і я рада, што вашы сем'і дружныя, надзейныя, гатовыя дапамагчы адзін аднаму, падтрымаць у цяжкую хвіліну. А як вы думаеце, чым адрозніваюцца паміж сабой сем'і, што адметнае ёсць у кожнай з іх? ( Вучні адказваюць на пытанне)

II. Вядучы :

Сем'і адрозніваюцца адна ад адной сваімі традыцыямі. Яшчэ ранней была прынята традыцыя даведвацца аб сваіх продках, складаць радаслоўнае дрэва. Вось і мы паспрабавалі гэта зрабіць. Канечне ж, у нас не атрымалася скласці 5000 гістарычных імён, як у А. С. Пушкіна. Але мы прыклалі намаганні і лепшыя радаслоўныя дрэвы атрымаліся ў Машы і Веранікі. Зараз мы паслухаем дзяўчынак. (Дзяўчынкі расказваюць аб сваіх радаслоўных)

Вучаніца чытае верш

Жизнь человека только миг

В безбрежном времени вселенной,

И только в памяти живых

Она становится нетленной.

Все это так, да вот беда,

Что забываем иногда,

Откуда мы, кто наши предки?

Такие случаи не редки.

Заставить нас забыть о них

Не должен злой народа гений —

Уйдя из памяти живых,

Исчезнет много поколений.

Одной мы связаны судьбой,

Одной семьей, единой кровью.

 Потомки станут нам с тобой

 Надеждой, верой и любовью,

 И дух наш, продолжая жить,

 Во внуков, правнуков вольется.

 И никогда не оборвется

 Веков связующая нить.

Настаўнік:

Давайце пастараемся больш даведацца аб жыцці нашых родных. I няхай яны не былі знакамітымі асобамі, а былі проста добрымі людзьмі, ганарыцеся імі! Захавайце радаслоўныя дрэвы для сваіх будучых дзяцей.

ІІІ.Настаўнік:

У сваіх сачыненнях вы напісалі аб сваёй любові да родных, аб тым, што ганарыцеся імі, але сціпла змоўчалі аб тым, як клапоціцеся аб іх, як дапамагаеце. А вашы бацькі напісалі пра вас шмат добрых слоў. Зараз я зачытаю гэтыя міні-сачыненні, а вы пастарайцеся зразумець, аб кім з нашых вучняў ідзе размова.

( Настаўнік зачытвае сачыненні)

Вучаніца чытае верш:

Маці.

Маці родная, маці мая!

Покуль буду жывая на свеце,

Покуль голас мой будзе гучаць,

Покуль вёсны адзеты ў квецень

Буду сэрцам гарачым страчаць;

 Покуль сонца нязгаснага промні,

 Покуль месяца бляск бачу я,

 Ты са мной— буду век цябе помніць,

 Маці родная, маці мая!..

 Ты на шчасце мяне нарадзіла,

 Над калыскай спявала начамі,

 Каб я дужай і смелай хадзіла,

 Смела мерала далі вачамі...

 

Вучань чытае верш

Дзед

Пра дзядоў пісалі многа,

А пра нашага— нічога!

Быццам ён таго не варты,

Быццам горшы ён з дзядоў.

А старому— хіба жарты!

Сёння роўна сто гадоў!

У старога сёння свята,

I гасцей не месціць хата.

Колькі ўсіх імён ды ўзростаў—

Разабрацца тут няпроста!

Толькі праўнукаў, напэўна,

 Пяцьдзесят без аднаго.

 Дзед сядзіць на куце чынна

 Ды ўсміхаецца вачыма.

 Ну і дзед!

 Ну, малайчына!

 Пачалося ад яго!

ІУ.Настаўнік:

Так, усё пачыналася з вашых бабуль і дзядуль. Калі нараджаецца чалавек, яму даюць імя.У гэтым таксама існуюць свае традыцыі. Як вы думаеце, як даўней чалавек атрымоўваў свае імя? Сапраўды, Імя могуць даць у гонар святога, у гонар продкаў, членаў сям'і, імя, моднае ў гэты час. Каго з вас назвалі ў гонар бабулі або дзядулі? Даследваннем пазоджання імён у нас займаўся Валера. Зараз мы яго паслухаем.

(Расказ аб паходжанні імён вучняў класа)

Вучні выконваюць песню «Праздник свадьбы золотой»

 V. Настаўнік:

А зараз мы з вамі накіруемся на фотавыставу. Вы пастараліся скласці яе з самых старых або з самых цікавых здымкаў, якія расказваюць аб гісторыі вашай сям'і.

(Расказ вучняў аб фотаздымках)

Вучань чытае верш

Вчерашний день, минувший год

Не умирают в человеке.

 Прошедший век— он в нашем веке

Еще звенит, еще поет.

Живут высокие веленья

Ума и сердца прошлых лет,

Давно участие, волненье

Еще отбрасывают след.

И фотография в альбоме,

 И куст сирени под окном,

 И тишина в отцовском доме

Твердят о времени ином.

VІ.Настаўнік:

На працягу свайго жыцця мы карыстаемся многімі рэчамі. Некаторыя з іх становяцца дарагімі для нас. Яны напамінаюць аб важных падзеях у жыцці.Многія рэчы зроблены сваімі рукамі. Яны расказваюць аб гісторыі сям'і. Традыцыя захоўваць цікавыя рэчы існуе здаўна. Зараз мы з вамі накіруемся ў музей, дзе сабраны цікавыя рэчы вашых сямей. Экскурсію для нас правядзе Анастасія.

( Вучаніца расказвае аб рэчах з выставы)

VII. Настаўнік:

Вось мы з вамі і пагаварылі аб традыцыях нашых сямей. Спадзяюся, што вы з болынай павагай і уважлівасцю будзеце адносіцца адзін да аднаго, да сваіх бацькоў і родных.Сям'я і сябры — самае дарагое ў жыцці чалавека.

А зараз я прапаную вам гульню " Сонейка для нас". Уявіце, што да нас спусцілася сонейка. Напішыце, што б вы пажадалі сваім родным, сваім мамам і татам, сястрычкам і братам.

(Вучні пішуць пажаданні)

Настаўнік:

Зачытайце свае пажаданні. Я рада, што вы жадаеце толькі добрае. Няхай у сё тэта збудзецца.

Вучні выконваюць песню " Родительский дом».

Падвяденне вынікаў КТС.

 

 Зора В.М., класны кіраўнік 7 класа