Урок матэматыкі з элементамі інтэграцыі з біялогіяй у 6 класе

Тэма: Працэнты і прырода

Мэты ўрока: Замацаванне практычных уменняў і навыкаў па вылічэнню працэнтаў.

Садзейнічаць развіццю пазнавальнай цікавасці да вылічэння працэнтаў; пашырэнню ведаў аб жывёльным і раслінным свеце.

Стварыць умовы для выхавання сродкамі матэматыкі беражлівых адносін да роднай прыроды.

Тып урока: урок абагульнення і замацавання вывучанага матэрыялу.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя “Матэматыка і прырода”.

ХОД УРОКА

Прырода фармулюе свае законы мовай матэматыкі

(Г. Галілей)

1. Арганізацыйны момант.Сёння мы паўторым паняцце працэнта і ўспомнім рашэнне асноўных задач на працэнты. На нашым уроку прысутнічае госця, імя якой вы зможаце прачытаць, рашыўшы наступны красворд.

На экране слайд 1(красворд)

 

 

 

 

 

 

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.Мнагаграннік, усе грані якога квадраты.

2.Знак арыфметычнага дзеяння.

3.Роўнасць дзвюх адносін.

4.Знак арыфметычнага дзеяння.

5. Рэзультат аднімання.

6.Старажытны вучоны,2 матэматык, удзельнік алімпійскіх гульняў.

7.Найменшы натуральны лік.

8.Найбольшы натуральны адназначны лік.

(Прагляд прэзентацыі аб прыродзе).

Біялогія вывучае прыроду, часткай якой з’яўляемся і мы з вамі . Многія працэсы жыцця жывёл, раслін апісваюцца пры дапамозе матэматычных аперацый.

2.Вусныя практыкаванні:

1)Выразіце ў працэнтах і пастаўце адпаведныя літары пад кожным з лікаў, прачытайце слова.

0,12; 0,25; 0,48; 10/100; 1,20; 0,99; 12/25; 0,1; 3.

е

я

з

а

м

в

ь

к

д

99%

25%

10%

100%

12%

120%

300%

4,8%

48%

Слайд 1.

Паведамленне вучняў. На тэрыторыі РБ пражываюць  бурыя мядзведзі. Буры мядзведзь – жывёла спакойная, няма ў ім  ні злосці , ні хітрасці. Вось чаму ён часта з’яўляецца адным з персанажаў казак. У лесе неабходна быць вельмі асцярожным і не  паказвацца зверу на вочы. Мядзведзя адпужвае гучны крык. А яшчэ вы ведаеце, што ў даўнія часы   у Смаргоні  існавала “Мядзвежая акадэмія” і цяпер выява мядзведзя з’яўляецца эмблемай нашага райцэнтра.

2.Знайдзіце: 1)1% ад 100; 2)25% ад 40; 3)20% ад 15;

4)120% ад 250. Кожнаму атрыманаму ліку пастаўце ў адпаведнасць літару.

а

і

к

л

С

30

2

60

1

3

Слайд 2.

3.Знайдзіце лік, калі: 1) 1% яго роўны 3;

2)7% яго роўны14; 3)15% яго роўны9; 4) 160% яго роўны 400.

Кожнаму атрыманаму ліку пастаўце ў адпаведнасць літару.

А

я

ц

с

З

200

60

250

32

300

Слайд 3

У біялогіі вы вывучалі такое паняцце, як харчовы ланцуг. Харчовы ланцуг – гэта з’ява пераносу энергіі ад раслін да жывёл, якая адбываецца ў выніку паслядоўнага паядання адным арганізмам іншых. Правіла 10% - ад аднаго арганізма да другога ў харчовым ланцугу пераходзіць каля 10% энергіі папярэдняга арганізма.

Задача. Ёсць харчовы ланцуг: трава – заяц – лісіца. Колькі кг пажыўных рэчываў атрымае лісіца, калі заяц з’есць 10 кг травы?

Задача - даследаванне. (Работа ў групах)

1)Лісы харчуюцца ў асноўным  дробнымі грызунамі – мышамі палёўкамі. Якая максімальная колькасць ліс можа існаваць у супольніцтве з фітамасай каля 50000т пры умове, што ў сярэднім кожная лісіца з’ядае ў год да 5000 грызуноў, знішчаючы да 10% іх агульнай колькасці. Мышам даступна не больш 1% фітамасы, пры гэтым кожная мыш з’ядае ў год да 1кг. (10 ліс)

2)Адна землярыйка знішчае на працягу сутак 10г насякомых,40% з якіх з’яўляюцца шкоднікамі лесу. Знайдзіце масу шкодных насякомых, якіх могуць знішчыць на працягу сутак землярыйкі ў лясным масіве плошчай 25га, калі ў сярэднім на 1 га лесу прыходзіцца 100 землярыек. (10 кг)

Абмеркаванне рашэння.

Рашэнне задач

№ 6.49

У Палескім дзяржаўным экалагічным запаведніку адзначана каля 150 відаў птушак, сярод якіх 31 від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Колькі працэнтаў складаюць віды птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу? Адказ акругліце да сотых. (20,67%)

Пытанне : Якіх птушак,занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, вы можаце назваць?

№6.65

Маса пеначкі 10 г. На працягу сутак яна з’ядае 17 г насякомых. Якая працэнтная адносіна мас з’ядаемага корму і птушкі?(170%)

№6.90.

У сутачную норму корму дарослага голуба ўваходзіць зерневая сумесь, у якой 40% пшаніцы, столькі ж проса і 20% бабовых.Знайдзіце масу зерневай сумесі ў сутачным корме, калі яна змяшчае проса на 10 г больш, чым бабовых. (10 г)

4.Фізкультмінутка. Практыкаванні для вачэй. (ф-м “Бегемотик”)

6.Вучням задаецца пытанне,што новае і цікавае яны даведаліся на ўроку. Падводзяцца вынікі ўрока.

7.Дамашняе заданне. № 6.83, 6.98.Стар 171.

Літаратура

А. П. Кузняцова. Матэматыка 6.

А. П. Кузняцова. Матэматыка ў 6 класе.

Н. Д. Лисов. Биология 6 класс./Минск. Народная асвета, 2009

Т. А.Боброва, И. М. Гудгельд . Ботаника. / Москва, 1999.

 

Методический портфель: